Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Баранавіцкі раён

Іван Платоновіч Крэнь нарадзіўся 30 лістапада 1936 г. у в. Кузевічы Моўчадскай гміны Слонімскага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Платон Андрэевіч Крэнь (1896–1962), быў селянінам, але чалавекам складанага лёсу, паэтам, мемуарыстам. У 1959 г. Іван Крэнь скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура».

Ян Антоні Тадэвушавіч Чачот нарадзіўся 17 ліпеня 1796 г. у в. Малюшычы Навагрудскага павета Слонімскай губерні ў сям’і беззямельнага шляхціча Тадэвуша Чачота і Клавы Гаціскай. Маленства Яна прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза Рэпіхава, дзе яго бацька быў аканомам, дзяцінства — у Новай Мышы (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Першапачатковую адукацыю Ян Чачот атрымаў на занятках з хатнім настаўнікам і ў парафіяльнай школе ў Новай Мышы.

Анатоль Уладзіміравіч Хвайніцкі нарадзіўся 25 сакавіка 1956 г. у вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля смерці маці выхоўваўся ў Кобрынскім дзіцячым доме, затым у Югалінскай школе-інтэрнаце. Скончыў Целяханскую школу-інтэрнат, мастацкую школу. Першае месца працы — рабочы будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 г. Баранавічы.

Аляксандр Станіслававіч Юрэня нарадзіўся 11 лютага 1946 г. у вёсцы Колбавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1952 г. пайшоў у мясцовую пачатковую школу, у 19561962 гг. вучыўся ў Падгорненскай сярэдняй школе.

Міхаіл Канстанцінавіч Буза нарадзіўся15 чэрвеня 1940 г. у вёсцы Залюбічы Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў школьнае аддзяленне Пінскага педагагічнага вучылішча, у 1965 г. — матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна па спецыялізацыі «вылічальная матэматыка».

Канстанцін Іванавіч Малевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1930 г. у вёсцы Замошша Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. — лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. На працягу чатырох год працаваў галоўным урачом участковай бальніцы.

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся 2 студзеня 1945 г. у вёсцы Скарчава Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1972 г. скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1968–1974 гг. быў старшынёй прафкама студэнтаў. Па заканчэнні інстытута працаваў асістэнтам, выкладчыкам МДПІ.

Мікалай Іванавіч Ігнатовіч нарадзіўся 17 мая 1940 г. у вёсцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1958 г. пачаў працоўную дзейнасць аўтаслесарам Баранавіцкага рамонтнага завода. У 1959–1962 гг. служыў у Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі працаваў на рабочых пасадах у Баранавічах. У 1964–1968 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Мікалай Людвігавіч Светлік нарадзіўся 8 жніўня 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

Васіль Міхайлавіч Качарга нарадзіўся 14 красавіка 1904 г. у вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) у бядняцкай сялянскай сям’і. Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.

Старонка 4 з 9